Базіліка Святога Дамініка

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Славутасць
Базіліка Святога Дамініка
San Domenico01.jpg
44°29′22″ пн. ш. 11°20′40″ у. д. H G Я O
Краіна
Месцазнаходжанне Балоння[1]
Канфесія каталіцтва
Дыяцэзія Архідыяцэзія Балонні
Архітэктурны стыль архітэктура Адраджэння
Дата заснавання 1228[2]
Будаўніцтва 1228 - 1240 гады
Сайт sandomenicobologna.it
Лагатып ВікіСховішча Медыяфайлы на ВікіСховішчы

Базіліка Святога Дамініка ў Балонні — найважнейшы храм дамініканскага ордэна , дзе захоўваюцца мошчы яго заснавальніка . Апроч шматлікіх іншых твораў мастацтва, упрыгожваннем базілікі з'яўляюцца тры невялікія скульптуры працы Мікеланджэла : « Святы Пракл », « Святы Пятроній » і « анёл з кандэлябрам ».

Гісторыя

22 снежня 1216 года папа Ганорый III зацвердзіў праўленне ордэна, заснаванага Дамінікам дэ Гусманам, будучым святым . Доминик прибыл в Болонью в январе 1218 года и поселился со своими спутниками в монастыре рядом с церковью Санта-Мария-делла-Пурификационе , известной как Маскарелла (находится на углу Виа Ирнерио и Виа Маскарелла; отстроена заново после англо-американских бомбардировок Второй Мировой Войны ) .

У 1219 годзе Дамінік пасяліўся ў манастыры Сан-Мікола-дэле-Вінье (на месцы якога зараз стаіць Дамініканская базіліка). Тут 6 жніўня 1221 года Дамінік памёр і быў пахаваны за алтаром царквы.

У перыяд з 1228 па 1240 год царква была поўнасцю перабудавана і прысвечана Святому Дамініку (які быў кананізаваны папам Рыгорам IX 13 ліпеня 1234 года). У гэтай якасці яна была асвечана Папам Інакенціем IV 17 кастрычніка 1251 года.

У перыяд будаўнічых работ у храме, астанкі святога Дамініка захоўваліся ў кіпарысавай труне ў простым мармуровым саркафагу за алтаром храма. Пасля капітальнай перабудовы храма, у 1267 годзе быў створаны новы мармуровы саркафаг святога, над якім працавалі скульптар Нікала Пізана і яго вучні.

Царква ў далейшым актыўна наведвалася пілігрымамі і неаднаразова перабудоўвалася. Над яе ўпрыгожаннем працавалі найбуйнейшыя мастакі і скульптары: Нікола дэль Арка , Філіпіна Ліпі , Гвіда Рэні , Людовіка Карраччы і Гверчына .

У 1728-1732 гадах архітэктар Карла Франчэска Доці надаў інтэр'еру царквы барочны выгляд. У выніку, сёння фасады царквы маюць больш старажытнае афармленне, чым яе інтэр'ер.

У маі 1884 года папа Леў XIII узвёў яе ў ранг малой базілікі [3] .

Плошча перад базілікай да гэтага часу выбрукавана каменем, як гэта было ў Сярэднія стагоддзі . У цэнтры плошчы ўзвышаецца калона са статуяй Святога Дамініка на вяршыні. Некалькі далей можна ўбачыць мармуровую калону «Мадонна з пацеркамі» створаную па праекце Гвіда Рэні , якую ўсталявалі тут з нагоды заканчэння эпідэміі чумы ў Балонні.

Таксама на плошчы ёсць дзве ўрачыста аформленыя магільныя скляпы (1289 і 1305 гадоў).

Галерэя

Літаратура

  • Alce, Venturino. The Basilica of Saint-Dominic у Балогне. Studio Domenicano. ISBN 88-7094-298-8 .
  • Museo della Basilica di S. Domenico. Bologna: Tipoarte. 1997.

Нататкі

  1. 1 2 dati.beniculturali.it — 2014.
  2. ↑ « Biblioteca Salaborsa» (італ.) Biblioteca Salaborsa .
  3. Basilicas in Italy, Vatican City State, San Marino . www.gcatholic.org. Дата абарачэння: 4 красавіка 2019.